Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Беларусь і Кітай намячаюць графік мерапрыемстваў і візітаў на 2020 год

Палітыка 05.11.2019 | 19:20
Фота з архіва
Фота з архіва

5 лістапада, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь і Кітай намячаюць графік узаемных візітаў на 2020 год. Гэта і іншыя тэмы былі ў цэнтры ўвагі сёння на сустрэчы ў Мінску намесніка міністра замежных спраў Беларусі Андрэя Дапкюнаса і пасла Кітая ў Беларусі Цуй Цыміна, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

"Намеснік міністра і пасол падкрэслілі важнасць комплекснага падыходу пры распрацоўцы графіка двухбаковых мерапрыемстваў і візітаў на 2020 год, каб забяспечыць максімальную сінергію ва ўзаемных намаганнях і вывесці шматпланавае двухбаковае ўзаемадзеянне на яшчэ больш якасны ўзровень", - паведамілі ў прэс-службе.

Субяседнікі разгледзелі некаторыя вынікі беларуска-кітайскага супрацоўніцтва ў гэтым годзе. Андрэй Дапкюнас і Цуй Цымін адзначылі плённасць сустрэч на ўзроўні кіраўнікоў дзвюх дзяржаў, а таксама значэнне гэтых кантактаў для падтрымання высокай энергетыкі двухбаковага супрацоўніцтва.

Беларускі і кітайскі дыпламаты звярнулі ўвагу на ўзросшую інтэнсіўнасць міжведамасных кантактаў па лініі профільных ведамстваў, намаганні бакоў па далейшым развіцці індустрыяльнага парка "Вялікі камень", дасягненні ў галіне культурных і адукацыйных абменаў.

На сустрэчы былі дэталёва абмеркаваны актуальныя пытанні супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай галіне, адзначана важнасць традыцыйна цеснага ўзаемадзеяння і ўзаемнай падтрымкі Беларусі і Кітая ў міжнародных арганізацыях. Акрамя таго, адбыўся абмен думкамі аб перспектывах актывізацыі сумеснай работы ў рамках шматбаковых ініцыятыў і аб'яднанняў, у тым ліку ШАС, "Пояса і шляху" і фармату "17 плюс 1".

Сярод іншых тэм было разгледжана пытанне наладжвання кантактаў Беларусі з кітайскім Камітэтам дружбы і супрацоўніцтва Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Размова ішла таксама аб узаемадзеянні паміж Беларуссю і Кітаем па пытаннях макраэканамічнай палітыкі і прававога кантролю ў праекце "Кітайска-еўрапейскі экспрэс".-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусь у рэйтынгу дзяржаў па індэксе развіцця чалавека Штогадовыя глабальныя даклады аб чалавечым развіцці публікуюцца ПРААН з 1990 года.