Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
04 лютага 2022, 15:59

Беларусь і Японія абмеркавалі перспектывы ўзаемадзеяння кампаній дзвюх краін

4 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Японіі Руслан Есін сустрэўся з прэзідэнтам японскай кампаніі Career Consulting Ісаа Мурадатэ. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў беларускай дыпламатычнай місіі ў Японіі.

Нараўне з абмеркаваннем магчымых перспектыўных напрамкаў узаемадзеяння кампаніі з беларускімі партнёрамі, да ведама японскага субяседніка была даведзена інфармацыя адносна бягучага стану двухбаковага палітычнага, парламенцкага, рэгіянальнага і эканамічнага ўзаемадзеяння.

Пасол праінфармаваў аб маючым адбыцца ў Беларусі канстытуцыйным рэферэндуме, а таксама асаблівасцях інфармацыйнага асвятлення ў беларускіх і японскіх СМІ мерапрыемстваў, прымеркаваных да 30-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Японіяй.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі