Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Беларусь і Італія абмеркавалі развіццё палітычнага дыялогу і інвестпраекты

Палітыка 08.02.2019 | 10:52
Фота МЗС
Фота МЗС

8 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Рыме адбыўся чарговы раўнд кансультацый паміж знешнепалітычнымі ведамствамі Беларусі і Італіі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў Беларусі.

Бакі разгледзелі актуальны стан і перспектывы развіцця палітычнага дыялогу паміж Беларуссю і Італіяй, а таксама па лініі Беларусь-ЕС, умацавання міжурадавых і міжпарламенцкіх кантактаў, удасканалення дагаворна-прававой базы.

Падрабязна прааналізаваны дынаміка двухбаковага эканамічнага супрацоўніцтва і рэалізацыя сумесных інвестыцыйных праектаў у розных галінах. Закрануты шэраг актуальных пытанняў гуманітарнага і консульскага ўзаемадзеяння.

Абмеркаваны таксама перспектыўныя пляцоўкі для пашырэння сумесных ініцыятыў у рамках міжнародных і рэгіянальных арганізацый (АБСЕ, ЦЕІ, органы сістэмы ААН і інш.).

Беларускую дэлегацыю на мерапрыемстве ўзначаліў намеснік міністра замежных спраў Яўген Шэстакоў, італьянскую - намеснік міністра замежных спраў і міжнароднага супрацоўніцтва Манліа Ды Стэфана.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Машынабудаванне Беларусі Машынабудаўнічы комплекс Беларусі прадстаўляюць каля 250 вялікіх і сярэдніх арганізацый, у якіх працуюць 192 тыс. чалавек.