Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
09 снежня 2019, 16:01

Беларусь і Бразілія абмяркоўваюць перспектывы супрацоўніцтва ў нафтаперапрацоўцы і геолагаразведцы

9 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Перспектывы развіцця супрацоўніцтва ў галіне геолагаразведкі, нафтаперапрацоўчай і гарнаруднай прамысловасці абмеркаваў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Бразіліі Аляксандр Царкоўскі з намеснікам міністра гарнаруднай прамысловасці і энергетыкі Бразіліі Аляксандрам Відзігалам дэ Алівейра. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве замежных спраў.

Фота МЗС

"У час сустрэчы кіраўнік беларускай загранустановы правёў прэзентацыю эканамічнага і інвестыцыйнага патэнцыялу рэспублікі. Бакі абмеркавалі перспектывы развіцця беларуска-бразільскага супрацоўніцтва ў галіне геолагаразведкі, нафтаперапрацоўчай і гарнаруднай прамысловасці", - адзначылі ў МЗС.

Раней аб магчымасці прыцягнення беларускіх кампаній да праекта па асваенні новых радовішчаў нафты і здабычы нафты ў Бразіліі расказваў журналістам пасол Бразіліі ў Беларусі Паўла Фернанда Дыяс Ферэс. У гэтай краіне ёсць дастатковыя запасы нафты, вядуцца даследаванні па ацэнцы новых пакладаў нафты і прыроднага газу, адпаведна актуальна тэма іх распрацоўкі. "Беларусь мае вопыт і веды па здабычы нафты на сушы. Да прыезду ў Мінск я размаўляў са спадаром Царкоўскім (паслом Беларусі ў Бразіліі Аляксандрам Царкоўскім. - Заўвага БЕЛТА) і ён згадаў аб такой магчымасці. Так супала, што маім сябрам з'яўляецца дырэктар другой па памеры кампаніі па здабычы нафты ў Бразіліі. Я арганізаваў сустрэчу прадстаўнікоў пасольства і гэтай кампаніі", - расказаў пасол. Цяпер аснову беларускага экспарту ў Бразілію складаюць калійныя ўгнаенні, імпарту з гэтай краіны - самалёты Embraer і сельгаспрадукцыя.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі