Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
18 мая 2021, 18:43

Беларусь і Азербайджан абмеркавалі ваеннае супрацоўніцтва

18 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэлегацыю Узброеных Сіл Беларусі на чале з міністрам абароны Віктарам Хрэніным, якая знаходзіцца з афіцыйным візітам у Баку, прыняў прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Мінабароны Беларусі.

Ільхам Аліеў падкрэсліў: сёння Беларусь і Азербайджан дэманструюць высокі ўзровень узаемадзеяння і супрацоўніцтва.

Таксама сёння адбылася сустрэча Віктара Хрэніна з яго азербайджанскім калегам Закірам Гасанавым. Бакі абмеркавалі ўзаемадзеянне паміж абароннымі ведамствамі і перспектывы яго развіцця.

Пасля сустрэчы быў зацверджаны план двухбаковага супрацоўніцтва паміж міністэрствамі абароны Беларусі і Азербайджана на 2021 год.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі