Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
29 кастрычніка 2020, 19:42

Беларусь і Арменія абмеркавалі канструктыўнае ўзаемадзеянне ў міжнародных арганізацыях

29 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік 29 кастрычніка сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Арменія Арменам Гевандзянам. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.

Абмяркоўвалася актывізацыя канструктыўнага ўзаемадзеяння дзвюх краін у міжнародных арганізацыях. Акрамя таго, размова ішла пра асноўныя напрамкі беларуска-армянскага супрацоўніцтва.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі