Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
05 жніўня 2020, 10:00

Авіязносіны, АЭС, выбары - кіраўнікі МЗС Беларусі і Літвы правялі тэлефонную размову

5 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Па ініцыятыве літоўскага боку 4 жніўня адбылася тэлефонная размова паміж міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем і міністрам замежных спраў Літвы Лінасам Лінкявічусам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Лінас Лінкявічус праінфармаваў, што з улікам паляпшэння эпідэміялагічнай сітуацыі аднаўляюцца авіяцыйныя зносіны паміж Беларуссю і Літвой.

Міністры таксама закранулі тэму будаўніцтва Беларускай АЭС. Уладзімір Макей заявіў, што Беларусь як найбольш пацярпелая ад чарнобыльскай катастрофы дзяржава зыходзіць з забеспячэння максімальнай бяспекі станцыі і гатова прадоўжыць узаемадзеянне па гэтай праблематыцы з кампетэнтнымі міжнароднымі арганізацыямі. Аб гэтым паведамлена Еўрапейскай камісіі і краінам-членам Еўрапейскага саюза.

Пры абмеркаванні тэмы маючых адбыцца прэзідэнцкіх выбараў Уладзімір Макей падкрэсліў, што кіраўніцтва Беларусі зацікаўлена ў забеспячэнні спакойнага ходу выбарчай кампаніі без якога б там ні было ўмяшання звонку. "Кіраўнік МЗС Беларусі звярнуў увагу субяседніка на тое, што ўсе дзеянні ўнутры краіны будуць ацэньвацца і разглядацца выключна праз прызму адпаведнасці нацыянальнаму заканадаўству. Разам з тым улады будуць вымушаны прымаць адэкватныя меры рэагавання ў выпадку з'яўлення пагрозы дзяржаўнасці Беларусі", - адзначылі ў МЗС.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі