Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
02 кастрычніка 2019, 14:12

Андрэйчанка: інтэграцыя не самамэта, а інструмент дасягнення росту дабрабыту людзей

2 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Інтэграцыя не самамэта, а інструмент дасягнення найвышэйшай мэты - росту дабрабыту грамадзян. Аб гэтым заявіў сёння старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка на адкрыцці асенняй сесіі парламента, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Спікер падкрэсліў, што "для Беларусі натуральным шляхам развіцця заўсёды была і застаецца плённая інтэграцыя з усімі, хто гатовы з намі супрацоўнічаць, перш за ўсё з найбольш блізкімі суседзямі". "Пры гэтым мы разумеем, што інтэграцыя не самамэта, а інструмент дасягнення найвышэйшай мэты - росту дабрабыту грамадзян нашых краін. На гэтых прынцыпах мы будуем сваю работу ў парламенцкіх вымярэннях СНД, АДКБ, Саюзнай дзяржавы", - дадаў Уладзімір Андрэйчанка.

"У нашых агульных інтарэсах максімальна задзейнічаць увесь існуючы ў нас інтэграцыйны патэнцыял. Таму асобы ўпор робіцца на гарманізацыі заканадаўства, забеспячэнні роўных правоў грамадзян і суб'ектаў гаспадарання, навядзенні парадку ў гандлёва-эканамічных адносінах", - сказаў ён.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў нагадаў, што менавіта прыярытэты ўстойлівага развіцця вызначаюць як унутраную, так і знешнюю палітыку Беларусі. "І мы глыбока перакананы, што самым правільным крокам да больш стабільнага, бяспечнага і справядлівага свету з'яўляецца не канкурэнцыя, а актыўны пошук агульных падыходаў паміж рознымі эканамічнымі мадэлямі, што існуюць у свеце", - рэзюмаваў спікер.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі