13 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мы сёння з'яўляемся сведкамі і ўдзельнікамі глабальных геапалітычных трансфармацый, заявіў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Алейнік на сумесным пасяджэнні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы і Камітэта Савета Федэрацыі па міжнародных справах, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы намецілі даволі насычаны парадак дня нашага пасяджэння. Трэба абмеркаваць пытанні каардынацыі сумесных дзеянняў у міжпарламенцкіх структурах, міжнародных арганізацыях, абмяняцца вопытам узаемадзеяння з парламентамі краін глабальнай большасці, як мы цяпер называем, - краін Азіі, Афрыкі, Лацінскай Амерыкі. Мы сёння абмяркуем прыярытэты еўразійскай бяспекі ў сучасным свеце - гэта тэма набывае асаблівую актуальнасць і для нашых краін, і для рэгіёна Вялікай Еўразіі, - адзначыў Сяргей Алейнік. - Думаю, сёння будзе добрая магчымасць паслухаць некаторыя папярэднія вынікі праведзенай у Мінску другой канферэнцыі па пытаннях еўразійскай бяспекі. Вядома ж, мы абмяркуем шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных будучай вялікай даце - 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Важна пры гэтым адзначыць, што мы ў гэтым годзе адзначаем 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў".
Старшыня пастаяннай камісіі адзначыў, што падтрымліваецца практыка рэгулярных кантактаў профільных камісій. "І, вядома, абмен меркаваннямі, зверка падыходаў, зверка гадзіннікаў па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня вельмі важная, асабліва цяпер, калі мы з вамі з'яўляемся сведкамі і ўдзельнікамі глабальных геапалітычных трансфармацый і па вялікім рахунку перафарміравання ўсяго светаўладкавання", - падкрэсліў Сяргей Алейнік.-0-
Фота Мікалая Пятрова