ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Пятніца, 17 студзеня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +2°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
15 ліпеня 2019, 19:08

Адносіны Беларусі і Швейцарыі выйшлі на якасна новы ўзровень - Турчын

Аляксандр Турчын
Аляксандр Турчын

15 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адносіны Беларусі і Швейцарыі выйшлі на якасна новы ўзровень. Такое меркаванне выказаў першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Аляксандр Турчын на сустрэчы з сустаршынёй парламенцкай групы дружбы Беларусь-Швейцарыя Маргарэт Кінер Нелен, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларуска-швейцарскія адносіны знаходзяцца на вельмі высокім узроўні, і ў гэтым вялікая ваша заслуга. Вы правялі вялікую работу, і адносіны выйшлі на якасна новы ўзровень", - адзначыў Аляксандр Турчын.

Першы віцэ-прэм'ер выказаў упэўненасць, што актыўныя кантакты краін прадоўжацца, і гэтаму будзе садзейнічаць у тым ліку павышэнне ўзроўню дыппрадстаўніцтва Швейцарыі ў Беларусі да пасольства.

"На мой погляд, у нас добрыя перспектывы ўзаемнага супрацоўніцтва, і шэраг двухбаковых мерапрыемстваў мы плануем правесці да канца гэтага года", - дадаў Аляксандр Турчын.

Маргарэт Кінер Нелен у сваю чаргу адзначыла, што адносіны Беларусі і Швейцарыі значна палепшыліся. "Наперадзе яшчэ шмат крокаў, якія мы маглі б зрабіць", - лічыць яна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі