Пляцоўку для гульні ў пейнтбол стварыў на ўскраіне Вілейкі мясцовы жыхар Андрэй Бялы. Ён скарыстаўся фінансавай падтрымкай упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне райвыканкама. Крыху дабавіўшы з уласных зберажэнняў, закупіў партыю пейнтбольных маркераў, масак, камбінезонаў, фарбаў і будаўнічых матэрыялаў.
Усяго ў Мінскай вобласці ў 2018 годзе выдадзены 273 бязвыплатныя субсідыі на агульную суму каля Br703 тыс.
На здымку: на пейнтбольнай пляцоўцы