Сцяг Панядзелак, 6 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
10:38 13 сакавіка 2023

Віцябчанка перамагла ў праекце "100 ідэй для Беларусі"

Віцебская вобласць прывезла чатыры перамогі з фіналу маладзёжнага праекта "100 ідэй для Беларусі". Сярод лепшых - распрацоўка другакурсніцы Віцебскага дзяржаўнага індустрыяльна-тэхналагічнага каледжа Дар'і Тарасевіч. Разам з кіраўніком выкладчыкам інфарматыкі Хрысцінай Куставай яны прадставілі сэнсарныя акуляры для людзей са слабым зрокам. Прататып дэвайса важыць крыху больш за 130 г і аснашчаны ультрагукавымі датчыкамі і вібраматорамі.Гаджэт плануюць удасканаліць, дабавіўшы некалькі карысных функцый і надаўшы яму эстэтычны выгляд.

На здымку: Дар'я Тарасевіч і выкладчык інфарматыкі Хрысціна Кустава.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі