Вучань гімназіі нумар 2 Віцебска Андрэй Шадрын заваяваў сярэбраны медаль на міжнароднай алімпіядзе па дакладных навуках "Лабараторыя падрыхтоўкі талентаў" у Азербайджане. Мерапрыемства праходзіла ў Баку з 6 па 9 снежня. У алімпіядзе прынялі ўдзел каманды з Беларусі, Расіі, Азербайджана, Арменіі, Таджыкістана, Казахстана і іншых краін. Навучэнцы паказалі свае веды па трох прадметах, ім трэба было вырашыць дзесяць задач - чатыры па матэматыцы, па тры па фізіцы і хіміі.
На здымку: Андрэй Шадрын са сваім педагогам Святланай Матросавай.