Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
16:01 18 жніўня 2022

Вадзіцель пажарнай аварыйна-выратавальнай часці Аляксей Ламан дапамагае ўбіраць ураджай у ААТ "Ханявічы"

У ААТ "Ханявічы" на ўборачнай кампаніі працуе сямейны экіпаж. Два браты, Андрэй і Аляксей Ламаны, ужо намалацілі 1842 т збожжа. Аляксей традыцыйна далучаецца да жніва ў водпуску на асноўнай рабоце. Мужчына - вадзіцель ПАВЧ-7 Кастрычніцкага раёна Гродзенскага ГАНС. Ён адзначае, што кіраваць пажарнай машынай і камбайнам прыкладна адно і тое ж. А працаваць у полі дапамагае ўзаемаразуменне з братам, з якім на жніве яны плячо ў плячо працуюць ужо 14 гадоў.

На здымку: вадзіцель ПАВЧ-7 Аляксей Ламан працуе камбайнерам на ўборцы ў ААТ "Ханявічы".

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі