Сцяг Серада, 8 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
13:57 03 чэрвеня 2021

Усе раёны Віцебскай вобласці пачалі нарыхтоўку кармоў

Усе раёны Віцебскай вобласці пачалі нарыхтоўку кармоў. У гаспадарках масава аб'езджваецца тэхніка, вядзецца падкос пашы, пры гэтым зялёная маса ідзе на нарыхтоўку сена. Таксама пачалі нарыхтоўку высокапажыўных кармоў у стрэйч-плёнку, набіраюць тэмп работы па нарыхтоўцы сенажу і сіласу.

Усяго ў бягучым сезоне ў Віцебскай вобласці трэба будзе нарыхтаваць каля 2 млн т сенажу і 2 млн т сіласу. Першы ўкос траў запланавана правесці на плошчы 210 тыс. га, нарыхтаваўшы пры гэтым каля 360 тыс. т кармавых адзінак.

На здымку: падчас нарыхтоўкі кармоў.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі