14 кастрычніка ў Віцебскім абласным радзільным доме павіншавалі жанчын з Днём маці. Мам і супрацоўнікаў раддома павіншавалі вучні школ нумар 25 і нумар 38, супрацоўнікі абласной Дзяржаўтаінспекцыі, а таксама начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Віцебскага аблвыканкама Міхаіл Вішнявецкі.
На здымку: у час віншавання.