На базе філіяла РВУП "Гомельаблгаз" 21 і 22 жніўня праходзіцьрэспубліканскі конкурс на званне "Лепшы спецыяліст па ахове працы" і "Лепшы спецыяліст па пажарнай бяспецы". У конкурсе прымаюць удзел 38 спецыялістаў арганізацый, якія ўваходзяць у склад ДВА"Белпалівагаз", і іх адасобленых структурных падраздзяленняў. Удзельнікі здаюць тэарэтычны экзамен, а таксама адпрацоўваюцьпрактычныя навыкі. Таксама на мерапрыемстве прадстаўлена выстаўканавінак і дасягненняў у галіне аховы працы.
На здымку: у час конкурсу