Трэцяя партыя збожжаўборачных камбайнаў перакінута 30 ліпеня з паўднёвых у паўночныя раёны Магілёўскай вобласці. Поўдзень і поўнач вобласці вельмі адрозніваюцца па кліматычных умовах: калі ў адной частцы зерне выспявае раней і ўборка ўжо ідзе поўным ходам, у другой зерне яшчэ вільготнае і не налілося да патрэбнай кандыцыі. Сёння поўнач уваходзіць у актыўную стадыю ўборачнай кампаніі: зерне гатова, справа засталася за тэхнікай і надвор'ем. Для паскарэння тэмпаў уборкі і зніжэння страт, тры камбайны з Глуска разам з механізатарамі пераязджаюць у Круглянскі раён на дапамогу мясцовым хлебаробам.
На здымку: збожжаўборачныя камбайны.