Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
13:22 13 чэрвеня 2019

Тэмпературныя рэкорды пабіты ў Беларусі 12 чэрвеня

Тэмпературныя рэкорды пабіты ў Мінску і абласных цэнтрах 12 чэрвеня, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды. Анамальная спёка захоўваецца. Сярэднясутачная тэмпература паветра 12 чэрвеня перасягнула кліматычную норму на 10-12 градусаў. Тэмпература ў дзённы час фактычна паўсюль дасягнула адзнакі 30 градусаў. У Брэсце пабіты тэмпературны рэкорд 1957 года: слупок тэрмометра падняўся да 33,2 градуса (32,8 градуса было ў 1957-м).

На здымку: гарачыня ў Брэсце

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі