Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
16:53 04 чэрвеня 2020

Станцыя "Кавальская Слабада" рыхтуецца да ўводу ў эксплуатацыю

Станцыі трэцяй лініі метро - "Кавальская Слабада", "Вакзальная", "Плошча Францішка Багушэвіча" і "Юбілейная плошча" - рыхтуюцца да ўводу ў эксплуатацыю. "Кавальская Слабада" гатова на 98 працэнтаў. Станцыя будзе аформлена ў цёмных танах, яе ўпрыгожаць каваныя свяцільні. Элементы дэкору дапамогуць раскрыць дызайнерскую задумку і захаваць гісторыю сталіцы (раней у гэтым раёне жылі кавалі). Завяршыліся работы па мантажы аўтаматычных дзвярэй, якія дапамогуць засцерагчы пасажыраў ад падзення на рэйкі. Адкрывацца яны будуць адначасова з дзвярыма поезда.

Трэцяя лінія Мінскага метрапалітэна (Зеленолужская) будзе мець працягласць 17,2 км і налічваць 14 станцый. Яна злучыць паўднёвыя і паўночныя жылыя масівы сталіцы з цэнтрам.

На здымку: станцыя "Кавальская Слабада".

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі