20 жніўня першы намеснік прэм'ер-міністра Мікалай Снапкоў азнаёміўся з работай Цэнтра вытворчых
тэхналогій MAZ-Weichai на базе філіяла "Мінскі дзяржаўны аўтамеханічны
каледж імя акадэміка М.С.Высоцкага" Рэспубліканскага інстытута
прафесійнай адукацыі. Штогод у Цэнтры вытворчых тэхналогій MAZ-Weichai праходзяць навучанне
амаль 250 навучэнцаў каледжа. За 2019-2024 гады курсы мэтавага
прызначэння прайшлі 1119 слухачоў. 73 працэнты слухачоў, якія навучаюцца
ў цэнтры, - прадстаўнікі расійскіх кампаній (з еўрапейскай часткі
Расіі, Якуціі, Хабараўскага і Краснадарскага края, Татарстана,
Уральскага рэгіёна, Мардовіі).
На здымку: у Цэнтры вытворчых
тэхналогій MAZ-Weicha.