Работа па пераадоленні наступстваў урагану праявіла зладжанасць дзеянняў
і лепшыя чалавечыя якасці, адзначыў у каментарыі журналістам старшыня
Палаты прадстаўнікоў - упаўнаважаны прадстаўнік кіраўніка дзяржавы ў
Віцебскай вобласці Ігар Сергяенка ў час рабочай паездкі ў рэгіён для
кантролю ходу работ па ліквідацыі наступстваў урагану і ходу ўборачнай
кампаніі. Ігар Сергяенка наведвае Ушацкі і Полацкі раёны.
На здымку: у час уборачнай кампаніі ў Полацкім раёне.