16 жніўня старшыня Палаты прадстаўнікоў - упаўнаважаны прадстаўнік кіраўніка дзяржавы ў Віцебскай вобласці Ігар Сергяенка ў час рабочай паездкі ў рэгіён прыняў удзел у пасяджэнні Пастаўскага райвыканкама. На парадку пасяджэння - работа па вырашэнні пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва на тэрыторыі Курапольскага сельсавета і развіццё малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў раёне. Заслухаўшы інфармацыю па першым пытанні, Ігар Сергяенка заклікаў прынцыпова падыходзіць да існуючых складанасцей і не вырашаных пакуль пытаннях і не замоўчваць іх.
На здымку: у час пасяджэння.