Сцяг Пятніца, 27 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
15:12 13 лютага 2023

Рэалізацыю праекта "Культурная спадчына Беларусі" пачалі ў Магілёўскім цэнтры народнай творчасці

У Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы пачалі рэалізацыю рэспубліканскага праекта "Культурная спадчына Беларусі". Галоўная мэта праекта - стварыць пано "Карта Беларусі" памерам 3х2,5 м, якое будзе выраблена з дапамогай розных тэхнік ручной вышыўкі і адлюстроўваць асноўныя значныя элементы матэрыяльнай і нематэрыяльнай культурнай спадчыны кожнага рэгіёна. Цяпер над стварэннем карты працуе майстар народных промыслаў са Свяцілавіцкага сельскага Дома рамёстваў Бялыніцкага раёна Дар'я Гануленка.

На здымку: майстар народных промыслаў Свяцілавіцкага дома рамёстваў Бялыніцкага раёна Дар'я Гануленка.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі