Сцяг Субота, 6 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
09:31 13 ліпеня 2022

Першыя тысячнікі вызначыліся на ўборцы ў Мінскай вобласці

Аграрыі ААТ "Кухчыцы" Клецкага раёна першымі ў Мінскай вобласці намалацілі і перавезлі 1000 т збожжа. Вызначыліся камбайнер Мікалай Сіцько і яго памочнік Юрый Неўмывака. Яны абмалацілі 106,7 га плошчы азімага ячменю, намалот склаў 1000,1 т збожжа. Яшчэ адзін герой уборачнай кампаніі - вадзіцель Віталь Кішко. На аўтамабілі МАЗ-650 ён перавёз 1037 т ячменю новага ўраджаю. 12 ліпеня перадавікоў уборкі павіншаваў старшыня Клецкага райвыканкама Анатоль Ладыга.

На здымку: Віталь Кішко, Юрый Неўмывака і Мікалай Сіцько

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі