Спецпрадстаўнік АБСЕ ў трохбаковай кантактнай групе па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны Марцін Сайдзік заявіў, што ствараецца ўражанне, быццам бакі канфлікту на ўсходзе Украіны рухаюцца ў процілеглым ад мірнага ўрэгулявання напрамку. Такую заяву ён зрабіў 4 снежня па выніках праведзенага ў Мінску чарговага пасяджэння ТКГ.
На здымку: Марцін Сайдзік.