Пасяджэнне пастаянна дзеючага семінара пры Парламенцкім сходзе Саюза Беларусі і Расіі па пытаннях будаўніцтва Саюзнай дзяржавы праходзіць у Гродне 20 і 21 лістапада. Тэма пасяджэння - "Дзяржаўная палітыка ў сферы культуры ў рамках Саюзнай дзяржавы ва ўмовах геапалітычных змяненняў: напрамкі і перспектывы". Перад пачаткам семінара адбылася цырымонія ўскладання кветак да помніка на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан у парку імя Жылібера.
На здымку: у час семінара.