Урачыстая цырымонія памятнага гашэння спецыяльнага канверта да XXXI Дня беларускага пісьменства прайшла ў Івацэвічах. На канверце адлюстраваны эмблема Дня беларускага пісьменства, герб Івацэвіч і краявід горада. На арыгінальнай марцы праілюстраваны некалькі кніг і скруткаў, лямпа, якая гарыць, чарніліца з пяром. Мастацкі канверт да Дня пісьменства выпушчаны Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі тыражом 20 тыс. экзэмпляраў. Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Брэсцкім абласным выканаўчым камітэтам і Івацэвіцкім раённым выканаўчым камітэтам.
На здымку: у час цырымоніі гашэння канверта.