Сцяг Панядзелак, 6 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
15:52 21 лютага 2019

Новая паліклініка ў Віцебску рыхтуецца да прыёму пацыентаў

Новая паліклініка ў Віцебску рыхтуецца да прыёму першых пацыентаў. Будынак паліклінікі з трох карпусоў размешчаны на перасячэнні вуліц Чкалава і Маргелава. Цяпер вядуцца пусканаладачныя работы па мантажы медыцынскага абсталявання. У зону абслугоўвання паліклінікі, разлічанай больш як на 1 тыс. наведванняў у змену, увойдзе каля 55 тыс. насельніцтва, у першую чаргу жыхары бліжэйшых мікрараёнаў. Акрамя дарослай шматпрофільнай паліклінікі ў склад медустановы будуць уключаны дзіцячае, стаматалагічнае аддзяленні і жаночая кансультацыя.

На здымку: новая паліклініка.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі