У Доме культуры Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны 5 лістапада адбыўся абласны тур рэспубліканскага конкурсу "Студэнт года-2018". У інтэлектуальных і творчых конкурсах прынялі ўдзел 6 лепшых студэнтаў Віцебскай вобласці. Пераможцай стала студэнтка 3-га курса фінансава-эканамічнага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Марыя Саўчанка.
Арганізатарам конкурсу выступіў абласны камітэт БРСМ пры падтрымцы галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама і ВНУ рэгіёна.
На здымку: пераможца конкурсу студэнтка 3-га курса фінансава-эканамічнага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Марыя Саўчанка.