У Мазыры 27 і 28 снежня праходзіць рэспубліканская грамадска-культурная акцыя "Марафон адзінства". У рамках мерапрыемства для ўдзельнікаў акцыі арганізаваны экскурсіі па прадпрыемствах і знакавых мясцінах горада. Так, творчы калектыў "Атмасфера" Мінскай вобласці пабываў на прадпрыемстве "Беларускабель". Юным артыстам у вытворчых цэхах расказалі пра ўнікальную прадукцыю, расказалі тонкасці працэсу яе стварэння і нават правялі майстар-клас.
На здымку: у час наведвання прадпрыемства "Беларускабель".