Чацвёрты этап XVII чэмпіянату Беларусі па пляжным футболе сярод мужчынскіх каманд вышэйшай лігі прайшоў у Шчучыне. У спаборніцтвах удзельнічалі сем каманд. У фінальнай сустрэчы каманда ЦАР з Магілёва атрымала перамогу над камандай "Брэст-Волга" з лікам 5:2.
На здымку: матч паміж камандамі "ЦАР" (Магілёў) і "Брэст-Волга".