Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
12:13 13 чэрвеня 2022

Кадэт Уладзіслаў Міхалёў з Магілёва стане ўдзельнікам праекта "Поезд Памяці"

Выхаванец Магілёўскага абласнога кадэцкага вучылішча Уладзіслаў Міхалёў стане ўдзельнікам праекта "Поезд Памяці", які стартуе 22 чэрвеня ў Брэсце. Малады чалавек перайшоў у выпускны клас з сярэднім балам атэстата вышэйшым за восем. Сфера яго інтарэсаў разнастайная: ад ваеннай гісторыі і фільмаў пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны да рукапашнага бою, прамоўніцкага майстэрства і песеннай творчасці. Малады чалавек у свае 16 гадоў ужо стаў намеснікам камандзіра ўзвода і старшым віцэ-сяржантам, узнагароджаны медалём "За служэнне Радзіме з дзяцінства" ад Беларускага саюза сувораўцаў і кадэтаў. Мама Таццяна Міхалёва сынам ганарыцца і ва ўсім падтрымлівае: гаворыць, што ён вельмі шмат працуе над сабой і ўпэўнена ідзе да сваёй мэты - паступлення ў Акадэмію МУС.

На здымку: Уладзіслаў Міхалёў і яго мама Таццяна.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі