Памочнік Прэзідэнта - інспектар па Гомельскай вобласці азнаёміўся з работай калектыву РУП РТЦ "Тэлерадыёкампанія "Гомель". Ён наведаў студыі цыклавых перадач, а таксама радыё. Юрый Горлаў удакладніў, як фарміруецца музычны кантэнт для радыёэфіру, якія праекты найбольш запатрабаваны ў слухачоў, ці ёсць зваротная сувязь.
На здымку: намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама, памочнік Прэзідэнта - інспектар па Гомельскай вобласці Юрый Горлаў, дырэктар тэлерадыёкампаніі "Гомель" Аляксандр Дабрыян