Вакзал станцыі Мінск-Пасажырскі размешчаны на Прывакзальнай плошчы ў цэнтры горада. Станцыя мае 10 пасажырскіх платформ і 16 пуцей. Асноўныя збудаванні чыгуначнага вакзала, які называўся Віленскім, пабудаваны ў 1873 годзе з увядзеннем у пастаянную эксплуатацыю Ландварава-Роменскай чыгункі. У 1991 годзе стары будынак вакзала знеслі. Пачалося будаўніцтва сучаснага вакзальнага комплексу, якое завяршылася 30 снежня 2002 года. Чыгуначны вакзал Мінска лічыцца адной з візітных картак сталіцы.
На здымку: чыгуначны вакзал у Мінску.