Больш за 300 музейных экспанатаў узбраення і тэхнікі ўстаноўлены ў Беларусі. Аб гэтым журналістам расказаў намеснік міністра абароны па ўзбраенні - начальнік узбраення Узброеных Сіл Андрэй Федзін у час адкрыцця парка ваеннай тэхнікі ў в.Дрануха Чавускага раёна. У праграму цырымоніі ўвайшла перадача ад Узброеных Сіл Беларусі танка Т-72 - першага экспаната ў імправізаваным музеі пад адкрытым небам, на тэрыторыі якога з часам з'явяцца новыя ўзоры баявых машын, каплічка і брацкае перапахаванне.
На здымку: танк Т-72.