Сцяг Серада, 8 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
13:25 15 ліпеня 2019

"Белавія" адкрыла рэгулярны рэйс з Мінска ў Мюнхен

Авіякампанія "Белавія" 15 ліпеня адкрыла рэгулярны рэйс па маршруце Мінск - Мюнхен - Мінск.

Палёты будуць ажыццяўляцца чатыры разы на тыдзень - па панядзелках, чацвяргах, пятніцах і нядзелях з вылетам з Мінска ў 12:30 і прыбыццём у Міжнародны аэрапорт Мюнхен імя Франца-Ёзефа Штрауса ў 13:35. Рэйс назад з Мюнхена будзе вылятаць у 14:15 па панядзелках, чацвяргах, пятніцах і нядзелях, прылёт у Нацыянальны аэрапорт "Мінск" - у 17:15. Час для ўсіх аэрапортаў пазначаны мясцовы.

На здымку: рэгістрацыя на рэйс Мінск-Мюнхен

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі