5 чэрвеня ў Полацку праходзяць урачыстасці, прымеркаваныя да 900-годдзя з дня заснавання Спаса-Ефрасіннеўскага жаночага манастыра. У Крыжаўзвіжанскім саборы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл узначальвае Боскую літургію ў саслужэнні Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, архіпастыраў і духавенства. Ва ўрачыстасцях у Полацку прымаюць удзел тысячы паломнікаў, свяшчэннікі, ігуменні манастыроў Беларусі і Расіі, прадстаўнікі дзяржаўнай улады, грамадскіх аб'яднанняў.На здымку: у час Боскай літургіі.
