Сцяг Нядзеля, 8 лютага 2026
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
27 лістапада 2014, 10:42

Валянцін Сукала: Утрыманцаў неабходна максімальна прыцягнуць да працы

Сацыяльных утрыманцаў неабходна максімальна прыцягнуць да працы, каб яны працавалі па-сапраўднаму. Аб гэтым заявіў 26 лістапада ва Ушачах журналістам, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала, які прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця новага будынка раённага суда.

"Неабходна прыцягнуць да працы ўсіх, хто па нейкіх прычынах не хоча працаваць, ухіляецца ад працы. Шмат людзей працаздольных, якія шукаюць больш лёгкія заработкі, не хочуць плаціць падаткі, удзельнічаць у стварэнні агульнага эканамічнага патэнцыялу і ў той жа час хочуць добра жыць, - сказаў Валянцін Сукала. - Ёсць праблемы з асобамі, якія па рашэнні суда абавязаны ўтрымліваць дзяцей. Такіх грамадзян трэба прымусіць працаваць па-сапраўднаму".

Валянцін Сукала падкрэсліў, што прадстаўнікі Вярхоўнага суда ўваходзяць у рабочую групу, якая распрацоўвае комплекс мер па выкараненні ўтрыманства. "Цяпер ідзе канчатковая дапрацоўка праекта, у якім змешчаны прававыя нормы, што дадуць магчымасць даволі эфектыўна змагацца з гэтым злом", - удакладніў старшыня ВС.

Трохпавярховы будынак суда ва Ушачах пабудаваны з улікам сучасных патрабаванняў. Пры праектаванні прадугледжаны доступ у будынак інвалідаў: уваход абсталяваны пандусамі, ёсць ліфт. У будынку ёсць абсталяваныя сучаснымі сродкамі кантролю памяшканні для канвою і камеры часовага ўтрымання абвінавачаных, канцылярыя, кабінеты кадыфікацыі і прыёму грамадзян, дарадчы пакой для суддзі, спецыяльныя пакоі для сведак. Дзве залы судовых пасяджэнняў абсталяваны мультымедыйнымі праектарамі і камп'ютарамі, сістэмамі відэаканферэнцсувязі, а таксама апаратурай для вядзення відэазапісу судовага працэсу. У левым крыле будынка размясціліся аддзел прымусовага выканання, натарыяльная кантора, юрыдычная кансультацыя. Усе рабочыя месцы камп'ютарызаваны. Будынак абсталяваны ахоўнай і трывожнай сігналізацыяй, сістэмай відэанагляду.
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі