Сцяг Нядзеля, 8 лютага 2026
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
21 студзеня 2015, 18:30

Уладзімір Гусакоў: Навука павінна быць сферай рэалізацыі талентаў

Навука павінна быць сферай рэалізацыі талентаў. Такое меркаванне выказаў 21 студзеня ў час прэс-канферэнцыі, прысвечанай Дню беларускай навукі, старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.


"НАН не адчувае недахопу ў маладых вучоных, да таго ж навука не павінна быць сферай занятасці. Мы не павінны прымаць усіх, хто да нас прыходзіць. Навука павінна быць сферай рэалізацыі талентаў", - падкрэсліў Уладзімір Гусакоў. Апошнім часам адбор у магістратуру і аспірантуру стаў больш строгім. "Няхай у нас будзе вучыцца менш людзей, але гэта будуць шчыра адданыя навуцы людзі", - адзначыў ён.


Гаворачы пра сярэднюю зарплату маладога вучонага, якая складае каля Br2,5-3 млн, старшыня Прэзідыума НАН адзначыў, што ва ўсіх маладых супрацоўнікаў акадэміі ёсць магчымасць працаваць у лабараторыях, выкладаць або падзарабляць дзе-небудзь яшчэ. "Сума Br3 млн не з'яўляецца канчатковай. Да таго ж навука - гэта не сфера бізнесу. Тут рэалізуецца талент. А мы ў сваю чаргу стараемся падтрымаць маладых вучоных", - растлумачыў ён.


Старшыня ДКНТ Аляксандр Шумілін падтрымаў гэты пункт гледжання. "У навуцы не зарабляюць грошы, іх можна зарабіць на этапе ўкаранення распрацоўкі ў вытворчасць. Напрыклад, за 2014 год было заключана ліцэнзійных дагавораў на суму Br4,5 млрд. У такіх ліцэнзійных дагаворах якраз і прапісаны аўтарскія ўзнагароды вучоных. Гэта ўжо практычнае выкарыстанне вынікаў навукі", - расказаў ён.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі