Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
21 лістапада 2018, 13:53
Ігар Яўсееў

Прыёмы грамадзян на месцах даюць магчымасць аператыўна здымаць вострыя пытан

Ігар Яўсееў

Прыёмы грамадзян на месцах даюць магчымасць аператыўна здымаць вострыя пытанні. Такое меркаванне журналістам выказаў памочнік Прэзідэнта - інспектар па Мінскай вобласці Ігар Яўсееў, які 20 лістапада правёў прыём грамадзян па асабістых пытаннях у Салігорску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Тое, што людзі могуць звярнуцца непасрэдна да прадстаўніка Прэзідэнта, дае свае вынікі - многія вострыя пытанні адразу вырашаюцца на месцах", - сказаў Ігар Яўсееў. У прыклад ён прывёў цяперашні прыём грамадзян у Салігорску. У прыватнасці, жыхар аграгарадка Вялічкавічы, чыё бульбяное поле ў 2015 годзе было заарана работнікамі мясцовай гаспадаркі, папрасіў выдзеліць яму новы ўчастак у памеры 15 га. Ігар Яўсееў даручыў райвыканкаму дапамагчы фермеру. "Чалавек прыйшоў да нас, просіць зямлі, хоча працаваць. Дык няхай працуе", - лічыць памочнік Прэзідэнта.

Жыхарка аграгарадка Старыя Цярушкі паскардзілася, што ўжо два гады яе ўчастак і дом падтапляюцца вадой з-за прасадкі зямлі, а эфекту ад выкапанага побач меліяраціянага канала і праведзенага дрэнажу няма. Ігар Яўсееў даў даручэнне райвыканкаму выклікаць на ўчастак работнікаў прадпрыемства меліярацыйных сістэм і перарабіць дрэнаж, пытанне ўзяў пад асабісты кантроль.

На прыём да інспектара па Мінскай вобласці прыходзілі не толькі са скаргамі. Жыхар Салігорска прапанаваў перагледзець спосаб замены лямп у вулічных ліхтарах. Ігар Яўсееў падзякаваў мужчыну за параду і падкрэсліў, што меркаванне людзей, якія сапраўды клапоцяцца аб эканоміі электраэнергіі і паляпшэнні якасці жыцця ў рэгіёне, вельмі важнае.

З калектыўным зваротам аб арганізацыі прыпыначнага пункта па маршруце двух аўтобусаў звярнуліся жыхары вёскі Пашкавічы Мінскага раёна. Ігар Яўсееў паабяцаў выехаць на мясцовасць з профільнымі спецыялістамі і разабрацца ў пытанні.

Усяго на прыём запісаліся 16 чалавек. Акрамя праблем ЖКГ узнімаліся пытанні зямельных адносін, сацыяльнага абслугоўвання, у прыватнасці размова ішла аб налічэнні пенсіі, працоўным стажы. Ігар Яўсееў прыняў заявы тых, хто звярнуўся, і абяцаў даць адказы ва ўстаноўленыя законам тэрміны.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі