Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку ўдалося з'яднаць нацыю. Такі пункт гледжання выказала карэспандэнту БЕЛТА карэспандэнт газеты "Тверские ведомости" Марына Шандарава, якая ўдзельнічала ў прэс-канферэнцыі беларускага лідара для прадстаўнікоў расійскіх рэгіянальных СМІ.
Журналісты - удзельнікі традыцыйнага прэс-туру ў Беларусь убачылі рэальнае жыццё ў краіне, а пытанні, якія засталіся пасля наведвання беларускіх рэгіёнаў, яны змаглі задаць Прэзідэнту. Марына Шандарава поўная ўражанняў і ад паездкі па Беларусі, і ад прэс-канферэнцыі, якімі ў далейшым падзеліцца са сваімі чытачамі. "У Беларусі добра і бяспечна, мы вельмі камфортна сябе адчувалі ў вашай краіне. Безумоўна, вельмі чыста, утульна ў вашых гарадах і іншых населеных пунктах, - сказала яна. - І самае галоўнае - адчуваецца, што людзі працуюць на сваю дзяржаву, гэта значыць на сябе, а не на чужога дзядзьку. Яны зацікаўлены ў тым, каб краіна працвітала".
Журналістка выказала пажаданне, каб як мага больш было прэс-тураў, якія дапамагаюць убачыць беларускую рэчаіснасць, а таксама каб больш было паездак у Беларусь для расійскіх дзяцей, падрастаючага пакалення, якое павінна бачыць, як жыве брацкі народ, як ён даражыць сваёй гісторыяй і культурай. У прыватнасці, яскрава адлюстроўвае гераічныя старонкі гісторыі Беларусі экспазіцыя новага Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчынай вайны ў Мінску, у якім таксама пабывалі расійскія рэпарцёры.