Сцяг Нядзеля, 7 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
01 сакавіка 2016, 14:17
Ігар Шуневіч

Дастаўка алкаголю праз інтэрнэт - дадатковы спосаб спойвання насельніцтва

Ігар Шуневіч

Дастаўка алкаголю праз інтэрнэт - дадатковы спосаб спойвання насельніцтва. Такое меркаванне выказаў сёння на прэс-канферэнцыі міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Дастаўка алкаголю па інтэрнэце - гэта адзін з элементаў чартаўшчыны, якая адбываецца з выкарыстаннем інтэрнэту. Я катэгарычна супраць такіх спосабаў дадатковага спойвання насельніцтва", - падкрэсліў Ігар Шуневіч.

Паводле слоў міністра, праваахоўнікі ў бліжэйшы час будуць працаваць над абмежаваннем даступнасці алкаголю. "Якія сродкі і спосабы мы будзем выкарыстоўваць, як каго будзем пераконваць - працуем над гэтым. Паверце, у нас ёсць яшчэ некалькі козыраў у рукаве", - звярнуў увагу кіраўнік ведамства.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі