15 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аншлагам на сцэне Віцебскай абласной філармоніі завяршыўся XXXVI Музычны фестываль імя І.І. Салярцінскага. У апошні дзень фестывалю прагучала опера "Сельскі гонар" у выкананні Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам дырыжора Аляксандра Анісімава сумесна з беларускімі і італьянскімі музыкантамі.


Канцэртнае выкананне оперы арганізавана пры падтрымцы пасольства Італьянскай Рэспублікі ў Беларусі.-0-






