Фота з архіва
14 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь гатова да ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва і заключае ўзаемавыгадныя здзелкі, што і было чарговы раз прадэманстравана ў ходзе перагавораў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі са спецпасланнікам Прэзідэнта ЗША па Беларусі Джонам Коўлам, адзначыў у каментарыі карэспандэнту БЕЛТА дэпутат Палаты прадстаўнікоў Вячаслаў Даніловіч.
"Словы нашага Прэзідэнта не разыходзяцца са справай. Ён неаднаразова падкрэсліваў, што мы гатовы да ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, гатовы заключаць узаемавыгадныя здзелкі. І тое, што адбылося вызваленне чарговых 123 зняволеных з розных краін, сведчыць аб тым, што Беларусь настроена на развіццё супрацоўніцтва з іншымі дзяржавамі, калі яны робяць крокі насустрач і гэта ўзаемавыгадна", - сказаў Вячаслаў Даніловіч.
Заява аб зняцці ЗША санкцый з беларускага калію, паводле слоў дэпутата, сведчыць аб канструктыўнай прагматычнай пазіцыі амерыканскага кіраўніцтва. Беларусь са свайго боку робіць крокі ў адказ.
"Зняцце санкцый з беларускага калію, безумоўна, важна не толькі для Беларусі, але і ў цэлым будзе садзейнічаць больш шырокаму распаўсюджванню калійных угнаенняў для краін, якія зацікаўлены ў іх куплі. Акрамя таго, гэта будзе садзейнічаць больш стабільным цэнам на гэтыя ўгнаенні на сусветным рынку і павышэнню харчовай бяспекі", - адзначыў дэпутат.-0-