Сцяг Панядзелак, 9 лютага 2026
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
13 ліпеня 2015, 16:21

Бюльбюль аглы: На культуры эканоміць нельга

На культуры эканоміць нельга - гэта ўклад у будучыню. Такое меркаванне выказаў у час сваёй "Зорнай гадзіны" ў міжнародным прэс-цэнтры фестывалю "Славянскі базар у Віцебску" народны артыст Азербайджана, спявак і кампазітар Палад Бюльбюль аглы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.


Такія фестывалі, як "Славянскі базар у Віцебску", павінны быць, і колькасць краін-удзельніц павінна павялічвацца. "Вельмі важна і вельмі патрэбна іх праводзіць. Гэта эстэтычнае ўздзеянне: людзі слухаюць музыку, цягнуцца да творчасці. І трэба даваць ім гэта. Няхай у наступным годзе прыедзе ўжо 50 краін, праз год - 60 і гэтак далей. Цяпер усе лічаць грошы, затрачаныя на мерапрыемствы, але не разумеюць, што гэта ўкладанні ў будучыню. Тут эканоміць нельга", - падкрэсліў Палад Бюльбюль аглы.


Ён прызнаўся, што адзначае ў апошнія гады спад маральнасці ў сучасным грамадстве. "Я стараюся не бурчаць, што ўласціва старым. Нам прывіваліся паняцці аб дружбе, сумленнасці, прыстойнасці, аб тым, што можна і што нельга. Вучылі павазе да старэйшых. Я і сына свайго вучыў: калі старэйшы ўваходзіць, трэба ўстаць. У нас да гэтага часу пры старэйшым браце не закурваюць. Гэта традыцыі. На жаль, усе тыя законы, якія цяпер прымаюцца ў Еўропе без уліку менталітэту і традыцый народаў, а таксама адкрытасць і даступнасць інтэрнэту - цяпер наша жыццё. І да гэтага трэба прыстасоўвацца. Думаю, у такіх умовах трэба вельмі сур'ёзна займацца выхаваннем моладзі. Захоўваць для гэтага інстытут сям'і і весці работу ў школах, праз грамадскія арганізацыі", - растлумачыў Палад Бюльбюль аглы.


Ён таксама адзначыў праблему таго, што маладое пакаленне перастае чытаць кнігі. Аб гэтай і іншых праблемах трэба думаць, і перш за ўсё гэта задача тых, хто адказны за работу з моладдзю, падрастаючым пакаленнем.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі