Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны
Сяргей Шчарбакоў

Беларусь і Рэспубліка Карэя наладзілі ўзаемавыгадны трансфер тэхналогій

Меркаванні 10.04.2019 | 16:17
Сяргей Шчарбакоў Сяргей Шчарбакоў Намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі

Паміж Беларуссю і Рэспублікай Карэя наладжаны ўзаемавыгадны трансфер навуковых тэхналогій, і абедзве краіны зацікаўлены ў яго развіцці і ўдасканаленні. Такое меркаванне 10 красавіка выказаў намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Сяргей Шчарбакоў на VI Беларуска-карэйскім форуме "Навука. Інавацыі. Вытворчасць", які праходзіць у Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Мерапрыемства праводзіцца шосты раз, і яго ўжо можна лічыць традыцыйным. Кожны год выбіраецца асаблівая тэматыка для абмеркавання. Цяпер гэта бія- і нанатэхналогіі, як найбольш прыярытэтныя напрамкі беларуска-карэйскага супрацоўніцтва ў сферы навукі і тэхналогій.

Сяргей Шчарбакоў адзначыў, што ў многіх ВНУ, інстытутах Беларусі рэалізуецца шэраг сумесных праектаў з карэйскімі калегамі. Двухбаковае супрацоўніцтва, паводле яго слоў, з'яўляецца вельмі плённым і ўзаемавыгадным. Напрыклад, у Рэспубліцы Карэя, дзе існуе праблема вялікай колькасці жалеза ў вадзе, выкарыстоўваюцца беларускія тэхналогіі па яе ачыстцы. "У Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі вядуцца работы па даследаванні ў нанамаштабе розных матэрыялаў, у тым ліку біяматэрыялаў. Гэта магчыма таму, што ў Беларусі распрацавана свая лінейка атамна-сілавых мікраскопаў, якія выкарыстоўваюцца і карэйскімі калегамі", - сказаў ён.

Цікавы і той факт, што адной з важных пазіцый беларускага экспарту ў Рэспубліку Карэя з'яўляюцца паўправаднікі. "Здавалася б, гэта Рэспубліка Карэя павінна была б усім пастаўляць паўправаднікі і прыборы, але шэраг цікавых, спецыяльнага прызначэння паўправаднікоў, якія працуюць пры вельмі нізкіх або высокіх тэмпературах, закупляецца ў Беларусі", - прывёў прыклад спецыяліст.

Характарызуючы ўзровень навукова-тэхналагічнага ўзаемадзеяння абедзвюх дзяржаў, Сяргей Шчарбакоў сказаў: "Гэта не толькі трансфер тэхналогій ад іх да нас, у чым мы вельмі зацікаўлены і чаго чакаем, але, што вельмі важна, і ад нас да іх. Мы бачым, што гэта супрацоўніцтва карысна для двух бакоў і яно высокатэхналагічнае. Сама Рэспубліка Карэя ў гэтых адносінах унікальная, таму што затраты на навуковыя даследаванні і распрацоўкі ў яе адносна ВУП найвышэйшыя ў свеце. Яны складаюць больш за 4,5 працэнта ВУП".

Беларуска-карэйскі форум "Навука. Інавацыі. Вытворчасць" праходзіць сёння ў Мінску на базе навукова-тэхналагічнага парка "Палітэхнік". Дзелавая праграма форуму ўключае ў сябе пленарнае пасяджэнне, выступленні экспертаў у навуковых секцыях на тэму "Нанатэхналогіі", "Біятэхналогіі", а таксама ўдзел у семінары па навукова-тэхнічнай інфармацыі з Карэйскім інстытутам навуковай і тэхналагічнай інфармацыі (KISTI). Ад Беларусі ўдзельнікамі форуму сталі прадстаўнікі Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, Міністэрства адукацыі, Нацыянальнай акадэміі навук, Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, Інстытута цепла- і масаабмену НАН, Інстытута механікі металапалімерных сістэм НАН. З карэйскага боку ўдзел прымаюць прадстаўнікі пасольства Рэспублікі Карэя ў Беларусі, Міністэрства навукі і ІКТ, Карэйска-расійскага цэнтра супрацоўніцтва па навуцы і тэхналогіях, Нацыянальнага даследчага фонду Карэі, а таксама ўніверсітэтаў і навуковых інстытутаў.

Версія для друку
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Работа ўстаноў аховы здароўя ў выхадныя і святочныя дні ў маі У час святочных мерапрыемстваў будуць дзяжурыць медыкі. Службы хуткай медыцынскай дапамогі будуць пераведзены ў рэжым павышанай гатоўнасці.