Сцяг Нядзеля, 8 лютага 2026
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
14 студзеня 2015, 15:58

Анатоль Ліс: Членства ў БРСМ не павінна быць фармальным

Членства ў Беларускім рэспубліканскім саюзе моладзі не павінна быць фармальным. Аб гэтым заявіў сёння старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатоль Ліс у час сустрэчы з актывам абласной арганізацыі ГА "БРСМ", перадае карэспандэнт БЕЛТА.


"Членства ў арганізацыі ні ў якім разе не павінна абмежавацца тым, што малады чалавек напісаў заяву, яго прынялі ў рады, зрабілі справаздачу аб павелічэнні колькасці, а далей - як атрымаецца. Такога адбывацца не павінна. Я помню тыя часы, калі, атрымаўшы камсамольскі білет і значок, маладыя людзі гэтым вельмі ганарыліся. Членствам у БРСМ таксама трэба ганарыцца. Акрамя таго, што малады чалавек павінен сам старацца быць актыўным членам арганізацыі, аб ім не павінны забываць. Гэта важна", - падкрэсліў губернатар.


У радах Брэсцкай абласной арганізацыі БРСМ больш як 63 тыс. чалавек. Разам з тым пераважная большасць членаў арганізацыі - школьнікі. Анатоль Ліс звярнуў увагу маладзёжнага актыву на неабходнасць пераемнасці ў арганізацыі. "Трэба больш актыўна прыцягваць у свае рады навучэнцаў ССНУ, моладзь працоўных калектываў. Прычым займацца не толькі арганізацыяй іх вольнага часу, але і садзейнічаць вырашэнню сацыяльна-бытавых пытанняў, з якімі сутыкаюцца маладыя людзі. Тут трэба абавязкова падключыцца маладзёжным лідарам і больш цесна працаваць з мясцовымі органамі ўлады, кіраўніцтвам прадпрыемстваў і арганізацый", - адзначыў кіраўнік вобласці.


Сустрэча ў аблвыканкаме праходзіла ў фармаце адкрытага дыялогу, у час якога адбыўся зацікаўлены абмен думкамі па найбольш актуальных пытаннях маладзёжнай палітыкі. У размове прынялі ўдзел сакратары тэрытарыяльных камітэтаў абласной арганізацыі, актыў студэнцкай і працоўнай моладзі, дэлегаты маючага адбыцца 42-га з'езда БРСМ - усяго каля 40 чалавек. У прыватнасці, закраналіся праблемы працаўладкавання моладзі, патрыятычнага выхавання, валанцёрскай і пошукавай работы, дзейнасці маладзёжных атрадаў аховы правапарадку. Губернатар падтрымаў многія маладзёжныя ініцыятывы, якія плануецца рэалізаваць у рэгіёне ў Год моладзі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі