Сцяг Нядзеля, 8 лютага 2026
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
27 кастрычніка 2014, 13:50

Алена Бераснёва: Праблему сацыяльнага паразітызму трэба вырашаць падатковымі мерамі

Праблему сацыяльнага паразітызму трэба вырашаць падатковымі мерамі, заявіла ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Алена Бераснёва, паведамляе БЕЛТА.

Дэпутат згадзілася з меркаваннем, што тых, хто не працуе па ўважлівых прычынах, і тых, хто ад гэтага ўхіляецца наўмысна, нельга ўраўноўваць, каб не пакутавалі людзі, якія дармаедамі не з'яўляюцца. "Я гэта ўсё адрэгулявала б, бадай, падаткамі. У развітых еўрапейскіх краінах нявыплата падаткаў - гэта другое па значнасці (пасля забойстваў) злачынства", - сказала Алена Бераснёва.

Акрамя таго, класічным прыкладам утрыманства дэпутат лічыць сітуацыю, калі жанчына і тым больш яе муж нідзе афіцыйна не працуюць, а ўсе свае праблемы па выхаванні дзяцей перакладваюць на дзяржаву.

У эфіры тэлеканала таксама паведамілі, што, па розных падліках, у ценявой эканоміцы Беларусі зняходзіцца 15-20 працэнтаў ВУП. З ліквідацыяй утрыманства зменшыцца колькасць крымінальных сітуацый, павялічыцца занятасць, вырасце дабрабыт народа.

У Беларусі да 1 студзеня 2015 года будзе распрацавана сістэма мер па выкараненні ўтрыманства і дармаедства. Такую задачу паставіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 кастрычніка на нарадзе па пытаннях занятасці і міграцыі ў краіне.
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі