Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Стужка навiн
12 снежня 2022, 10:34

У трох раёнах Гомельскай вобласці бустарную вакцыну атрымалі 90 працэнтаў прышчэпленых ад каранавіруса

12 снежня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. У Добрушскім, Ельскім і Лоеўскім раёнах Гомельскай вобласці бустарную вакцыну атрымалі 90 працэнтаў прышчэпленых ад каранавіруса жыхароў. Аб гэтым БЕЛТА паведаміў галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Гомельскай вобласці Сяргей Белы.

Нягледзячы на значнае зніжэнне захваральнасці на COVID-19 у параўнанні з пачаткам пандэміі, пытанне абароны не страчвае сваёй актуальнасці, адзначыў Сяргей Белы.

Ён нагадаў, што асноўнай мерай прафілактыкі, спосабам абароны ад цяжкіх форм каранавіруса з'яўляецца вакцынацыя. "На сёння ў Гомельскай вобласці поўны курс вакцынацыі атрымалі 992 645 чалавек, або 73,32 працэнта насельніцтва. Гэта максімальны ахоп сярод усіх абласцей Беларусі", - агучыў лічбы галоўны дзяржаўны санітарны ўрач рэгіёна.

Прыярытэтнай задачай ён назваў захаванне створанай імуннай праслойкі. "Менавіта для гэтага і праводзіцца бустарная вакцынацыя. Яе ахоп павінен скласці не менш за 90 працэнтаў ад колькасці прышчэпленых асноўным курсам да канца 2022 года. І з гэтай мэтай Гомельская вобласць спраўляецца паспяхова, з'яўляючыся лідарам у рэспубліцы. На сёння ўжо 86 працэнтаў вакцынаваных зрабілі бустар і захавалі атрыманую раней абарону", - расказаў Сяргей Белы.

Першымі ў Гомельскай вобласці з гэтай задачай справіліся Добрушскі, Ельскі і Лоеўскі раёны, дзе сёння ўжо 90 працэнтаў жыхароў атрымалі бустар, дадаў ён.

На думку Сяргея Белага, такі рэзультат стаў магчымы дзякуючы дакладнай каардынацыі пытання з боку органаў улады, наладжанаму ўзаемадзеянню санітарна-эпідэміялагічнай і лячэбнай службаў, усвядомленаму і ўважліваму стаўленню да свайго здароўя жыхароў раёнаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі